Васіль Парфянкоў пра “Бульбашъ-хол”: у Курапатах адбываецца дзяржаўны вандалізм

Палітвязень не спадзяецца на ўмоўна-датэрміновае вызваленне і просіць абараняць Курапаты.
 



parfiankou.jpg

Караценькі ліст ад Васіля Парфянкова быў зачытаны на штодзённай вечаровай малітве ля Чырвонага касцёла – палітвязень з’яўляецца ўдзельнікам малітоўнай групы “За волю.
Васіль Парфянкоў піша, што апошнім часам адміністрацыя Баранавіцкага СІЧУ, дзе ён адбывае пакаранне, стала надзяляць яму асабліва пільную ўвагу – хлопец звязвае гэта з тым, што набліжаецца час яго ўмоўна-датэрміновага вызвалення (“удв): “Хочуць павесіць на мяне парачку парушэнняў.  Я, канешне, на “удв не вельмі разлічваю. Ну і ладна. Засталіся ўсяго нейкія 73 дні, як-небудзь дасяджу.
З незалежных газет палітвязень, актыўны удзельнік абароны Курапатаў у 2001-2002 гг., ведае пра будаўніцтва забаўляльнага комплекса “Бульбашъ-хол ля ўрочышча і выказвае абурэнне тым, што беларуская апазіцыя не можа з’яднацца для абароны “гэтага святога месца, палітага беларускай крывёю ад “гадзюшніка.
У лісце Васіль Парфянкоў выказвае засмучанне сумнымі навінамі пра іншых беларускіх палітвязняў, асабліва ён перажывае за Змітра Дашкевіча, які прабыў у турме амаль 2 гады і мусіў выйсці на свабоду праз 12 дзён.
Нагадаем, Васіль Парфянкоў быў прысуджаны да 6 месяцаў арышту быццам бы за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду. Прэвентыўны нагляд за хлопцам быў усталяваны пасля яго вызвалення з турмы, дзе ён адбываў пакаранне за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года.