Вернікі прыносяць знічкі да сценаў зачыненага Чырвонага касцёла

Традыцыйную актаву малітвы за памерлых сёлета праводзяць ля сцен закрытага Чырвонага касцёла, а не ў самім храме. Вернікі нясуць знічы да труны фундатара касцёла Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, якая знаходзіцца пры храме.

aace0500343fbcc9cd86fffcfce70dd3_xl.jpg


У мінулыя гады ля ўваходу ў Чырвоны касцёл размяшчалі сімвалічны алтар, вакол якога знаходзіліся сотні лампадак, якія ставілі вернікі ў знак малітвы за сваіх родных, што адыйшлі ў вечнасць, піша Katolik.life.

Што тычыцца сітуацыі з закрыццем касцёла, то парафія паведаміла, што да гэтага часу на ўсе звароты да дзяржаўных уладаў не атрымала канкрэтных адказаў. Таму ў парафіі заклікаюць і надалей трываць у ружанцовай малітве вакол касцёла і дома ў сем'ях — у інтэнцыі хутчэйшага адкрыцця храма для вернікаў і аднаўлення правядзення набажэнстваў.


Новых каментароў уладаў аб сітуацыі таксама пакуль няма.