Відэафакт: Праўладны кандыдат прымае віншаванні з перамогай да падліку галасоў

У Брэсце дзеючы дэпутат і адначасова кандыдат у дэпутаты пачаў прымаць віншаванні з перамогай адразу пасля пачатку падліку галасоў. 


Месца дзеяння:
Брэст. Выбары дэпутатаў Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў. Участак для галасавання №130. Выбарчая акруга №39.
Дзеючыя асобы:
Буглаева Алена Мікалаеўна — старшыня ўчастковай выбарчай камісіі на ўчастку для галасавання №130, яна ж дырэктар ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа №10", дзе і праходзіць галасаванне. Не дапусціла назіральнікаў рэалізоўваць свае правы. Амаль усе члены выбарчай камісіі і так званыя "назіральнікі" яе прамыя падначаленыя настаўнікі гэтай школы.
Дзеючы дэпутат, ён жа кандыдат у дэпутаты Елькуеў Аляксандр Леанідавіч (сядзіць крайні злева). Нікога не саромеючыся, ужо прымае віншаванні па тэлефоне, хоць працэдура падліку толькі пачалася.
Альтэрнатыўны кандыдат на акрузе: Маслоўскі Ігар Уладзіміравіч.
Назіральнікі напісалі дзве скаргі на дзеянні камісіі.