Падлік галасоў на ўчастку, дзе спрацавала «схема 000-179». УЖЫВУЮ!
Свабода вядзе жывую трансляцыю з аднаго з трох участкаў, на якіх, дапісаўшы ў свой пашпарт алоўкам лічбы 000-179, прагаласаваў актывіст арганізацыі «Дзея» Дзяніс Краўчук.
Участак размешчаны ў 201-й мінскай школе. Пасля публікацыі гісторыі з галасаваннем Краўчука назіральнікі, якія сачылі тут за ходам галасавання, сутыкнуліся з ціскам сяброў камісіі.
Лідзія Ярмошына прызнала факт парушэння выбарчага заканадаўства, аднак заявіла, што аўтар відэа (меркавана, гаворка пра Краўчука, але некаторыя агучаныя Ярмошынай дэталі не супадаюць з тым, што было на відэа) мэтанакіравана ўвёў сяброў камісіі ў зман.