Віктар Бабарыка: калі хоць малая частка людзей лічыць, што я ім дапамог, для мяне гэта найвышэйшая пахвала

Былы кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка шмат месяцаў знаходзіцца за кратамі, але рэгулярна знаходзіць магчымасць адказаць на пытанні журналістаў. Тэлеграм-канал палітыка прыводзіць некалькі выказванняў палітыка ў нядаўнім інтэрв'ю DW.

viktor_babariko_serdce_instagram.jpg

— Я скажу, чым я вельмі ганарыўся і чаго б вельмі хацеў — бачыць вынікі сваіх дзеянняў, — кажа Віктар Бабарыка. — Так ужо атрымалася, што я застаў толькі пачатак працэсу абуджэння і раскрыцця нашых людзей. Я не бачыў зіхатлівых вачэй і шчаслівых усмешак шматтысячных удзельнікаў ланцужкоў салідарнасці і маршаў свабоды.

Але калі хоць малая частка гэтых людзей лічыць, што я ім чымсьці дапамог, то для мяне гэта найвышэйшая пахвала. Быць датычным да адраджэння нацыі, да абуджэння ў чалавеку самых каштоўных яго якасцей значыць нездарма пражыць жыццё.

Аднак мне здаецца, што тое, што адбываецца цяпер у Беларусі — гэта не барацьба з рэжымам. Я наогул прыхільнік дзеянняў не «супраць», а «за». Сённяшнія падзеі я ацэньваю як барацьбу за новую Беларусь, за лепшага чалавека, за будучае шчаслівае жыццё — не толькі наша, але і будучых пакаленняў.
Нагадаем, што цягам апошніх тыдняў працягваецца судовы працэс над Віктарам Бабарыкам. Калі будзе агучаны прысуд, пакаль невядома.