«Жывы і больш-менш здаровы». Да Яўгена Юшкевіча пусцілі адваката
Былы следчы знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ён быў затрыманы 19 красавіка.

Былы следчы Яўген Юшкевіч нарэшце сустрэўся са сваёй адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Пра гэта паведаміла сама абаронца ў сацсетках. «Жывы і больш-менш здаровы. Усім прывітанне», — напісала адвакатка.

Яўген Юшкевіч перастаў выходзіць на сувязь 19 красавіка. Пазней яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна напісала, што ён у СІЗА КДБ. Паводле яе слоў, сваякам паказалі пастанову на ператрус, дзе ўказаны артыкул 289 КК («Акт тэрарызму»). Па месцы жыхарства Юшкевіча за гэтыя дні двойчы прайшлі ператрусы.