Візіт міжведамаснай дэлегацыі ўрада ЗША у Беларусь

З 8 па 11 верасня ў Мінску з візітам знаходзіцца міжведамасная дэлегацыя ўрада ЗША ў складзе намесніка адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Пэйдж Александэр, намесніка памочніка Дзяржаўнага сакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Томаса Меліа і намесніка памочніка Міністра абароны па пытаннях Расіі, Украіны і Еўразіі Эвелін Фаркас.



deliehacyja_zsha.jpg

Злева направа: Томас Меліа, Пэйдж Александэр, Эвелін Фаркас

У рамках візіту плануюцца сустрэчы дэлегацыі з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў, міністэрстваў абароны, адукацыі і эканомікі, дыпламатычнага корпуса, грамадзянскай супольнасці, дзелавых колаў і сваякамі палітвязняў. У ходзе візіту амерыканская дэлегацыя, апроч іншага, вывучыць магчымасці супрацоўніцтва з Беларуссю ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, і разгледзіць сітуацыю з правамі чалавека і захаваннем дэмакратычных нормаў у Беларусі, аб неабходнасці паляпшэння якой даўно заяўляюць ЗША.

Паводле прэс-службы пасольства ЗША