Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за акцыю супраць інтэграцыі
Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 8 снежня супраць інтэграцыі з Расіяй.

Такое рашэнне 3 лютага прыняў суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Анатоль Барысёнак.
Суд па гэтай адміністрацыйнай справе па артыкуле 23.34 КаАП пераносіўся некалькі разоў з-за таго, што Сіўчык знаходзіўся за мяжой. Сёння яго таксама не было на пасяджэнні. Суддзя ўдакладніў, што тэрмін арышту будзе лічыцца з моманты затрымання актывіста.
Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ чатыры суды, якія мусяць адбыцца ў судзе Партызанскага раёна 4, 5, 6 і 7 лютага.