«Рукі прэч ад Вячаслава Сіўчыка!». Заява Руха Салідарнасці «Разам»

Улады больш месяца амаль штодня «гуляліся» у «суды» у Партызанскім раёне г. Менску над лідарам Руха Салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам, каб дачакацца заканчэння візіту ў Беларусь Дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа і пачаць даваць палітыку адміністратыўныя арышты.

siuchyk_1.jpg

30 сутак незаконнага арышта ў дачыненні да Вячаслава Сіўчыка — гэта не толькі спроба прамаскоўскай агентуры ў сілавых структурах рэжыма Лукашэнкі пазбавіць вядомага беларускага палітыка магчымасці і далей арганізоўваць антыімперскія пратэсты на вуліцах Менска, але і сведчанне слабасці і няўпэўненасці дыктатара Лукашэнкі адразу пасля сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром ЗША.
Дыктатары, — а так сябе назваў сам Лукашэнка падчас вышэйзгаданай сустрэчы, — звычайна кантралююць сітуацыю ў сваёй краіне, а не «бліскуча» абвяргаюць словы высокага амерыканскага госця — «у Беларусі зроблены значны прагрэс у сферы дэмакратыі» — праз два дні пасля сустрэчы.
Мы патрабуем скасавання незаконных прысудаў у адносінах да Вячаслава Сіўчыка і іншых беларускіх патрыётаў, якія трапілі пад палітычныя рэпрэсіі за акцыі ў абарону Незалежнасці і Суверэнітэту Беларусі.
Заклікаем беларускую і міжнародную грамадскасць аказаць неабходны ціск на рэжым А. Лукашэнкі і прыкласці ўсе высілкі для спынення палітычных рэпрэсій у дачыненні да аднаго з лідараў беларускай апазіцыі Вячаслава Сіўчыка.
Свабоду Вячаславу Сіўчыку!Свабоду палітвязням!Жыве Беларусь!
Сустаршыні Руха Салідарнасці «Разам»Юрый ЛяшэнкаАлесь МакаеўАлена Талстая
04.02.2020 г.г. Мінск.