Вялікабрытанія папоўніла санкцыйны спіс прадстаўнікоў беларускіх уладаў
Санкцыйны спіс Вялікабрытаніі ў адносінах да беларускіх уладаў папоўнілі 27 чалавек, у тым ліку суддзі, праваахоўнікі, дзяржаўныя чыноўнікі і прапагандысты, перадае Свабода.
![1_93_1.jpg 1_93_1.jpg](/img/v1/images/1_93_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У абноўлены сьпіс трапілі, сярод іншых, Іван Эйсмант, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь; Уладзімер Каранік, былы міністар здароўя; генэральны пракурор Андрэй Швед; Наталля Качанава, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі; Ігар Луцкі, міністар інфармацыі.
Прычынай уключэння Івана Эйсманта ў свой санкцыйны спіс Міністэрства фінансаў Вялікабрытаніі (Her Majesty’s Treasury) называе «распаўсюджванне дзяржаўнай прапаганды ў дзяржаўных СМІ» і яго «публічныя заявы з крытыкай мірных дэманстрантаў» ды «адмову асвятляць пратэсты ў СМІ».