Вогненны лістапад. Пра што пісаў “Новы Час” у апошні месяц восені
Зіма амаль побач. Абавязкова прачытайце да канца, каб спраўдзіць, ці не прапусцілі вы нейкі з гэтых артыкулаў, апублікаваных у «Новым Часе» ў лістападзе.
«Ненахіляемы» і міньёны. Такой пацешнай электаральнай кампаніі ў Лукашэнкі яшчэ не было
Выбары-выбары — кандыдаты… Беларусь перыяду позняга лукашызму канчаткова пераўтвараецца ў «электаральны султанат», дзе ёсць падзішах і яго палітычны гарэм.
Язафат Кунцэвіч. Як забілі «апостала еднасці»?
12 лістапада 1623-га раз’юшаны натоўп віцебскіх мяшчан здзейсніў жорсткую расправу над грэка-каталіцкім епіскапам Язафатам Кунцэвічам. Што падштурхнула натоўп да злачынства, за якое горад быў пазбаўлены Магдэбургскага права, а з цэркваў знятыя званы? Праз 400 гадоў пасля трагедыі «Новы Час» расказвае, што сталася яе прычынай.
Ігар Случак: Беларусізацыю трэба будзе ладзіць хутка, ніякага расколу грамадства гэта не выкліча
Ігар Случак заваяваў славу «моўнага інспектара», упартага змагара за беларусізацыю. Хтосьці мяркуе, што ён у гэтым пытанні занадта радыкальны. Ды і сітуацыя, маўляў, глухая: да ўладаў не дастукаешся. Сапраўды, сёння рэжым працягвае русіфікацыю, беларускамоўныя для яго — «бэчэбэшнікі», ворагі. Але калі ўявіць сабе змену палітычнай сістэмы, то таксама паўстане праблема: як не наламаць дроў, не раскалоць грамадства фарсаванай беларусізацыяй? Ці паўплывала гэта на яго грамадскую актыўнасць? Як Ігар Случак бачыць перспектыву перамен у краіне, найперш у моўным пытанні? Пра гэта ды іншае — гутарка ў аўтарскай рубрыцы Вольгі Класкоўскай «Беларусь на разломе».
Кубэ, Мясьнікян, Панамарэнка: не беларусы, якія стаялі на чале нашай краіны з 1918
Больш за 10 асобаў, якія нарадзіліся ў Расеі, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Украіне, Латвіі мелі аказію стаяць ля стырна Беларусі з 1918 года. Хто гэтыя людзі?
Эмілія Плятэр — сімвал свабоды ці «дзяржаўная здрадніца»?
Жанчын у беларускай гісторыі было шмат, але, як заўсёды, многія з іх засталіся безыменнымі прывідамі, схаванымі за больш бачнымі постацямі мужчын. З тых рэдкіх і ад таго яшчэ больш каштоўных жаночых імёнаў, якія не змог схаваць час, да нас дайшло імя Эміліі Плятэр — нацыянальнай гераіні не толькі беларускай, але і літоўскай і польскай земляў.
Якія сьвятыя і блаславёныя зьявіліся ў Беларусі апошнім часам
Ці ведаеце вы, хто з беларусаў, ці тых, хто жыў на нашай зямлі, афіцыйна сталі святымі ці блаславёнымі (першая ступень перад святасцю) за апошні час? Расказваем!
«Ніякіх шніцэляў для прапагандонаў!» Як гумар і сатыра разбураюць муры
У лістападзе адзначалася 35-я гадавіна падзення берлінскай сцяны. І гэта стала нагодай згадаць, якую прыкметную ролю ў тых падзеях адыграў спантанны выбух народнага гумару. Дарэчы, нам, беларусам, напэўна лягчэй за іншых уявіць, што адбывалася восенню 1989-га ва Усходняй Германіі, бо многія яшчэ не забыліся на наш 2020 год. Тады на вулічных акцыях у беларускіх гарадах хапала лозунгаў і плакатаў, у тым ліку сатырычнага характару.
Гарэлка, кнігі, кіно: рэкляма ў беларускіх газэтах 100 гадоў таму
«Хутка паявяцца Пісулькі з партрэтамі беларускіх пісьменьнікаў (выдавецтва Беларускага Жыцьця). У першы чарод друкуюцца пісулькі з партрэтамі: В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, А. Гаруна, Я. Лёсіка, З. Бядулі. Цана кожнай пісулькі 25 фэнігаў».
Пра што распавядала рэклама ў беларускіх газетах сто гадоў таму? За гэты час мы амаль не змяніліся, беларусам цікава ўсё тое ж. «Новы Час» пагартаў розныя выданні.
Пра што яшчэ пісалі медыя сто гадоў таму, вы можаце даведацца тут.
Моважэрства, ці Што выратуе беларусаў ад глётафагіі?
Сёлета спаўняецца 50 год працы вядомага французскага сацыялінгвіста Люі-Жана Кальвэ — Linguistique et Colonialisme, petit traité de glottophagie («Лінгвістыка і каланіялізм, малы трактат аб глотафагіі»), які ўвёў канцэпт глотафагіі ў акадэмічнае, навуковае вымярэнне, пазбавіўшы панятак публіцыстычнасці і эмацыйнасці. У Францыі кніга ўжо сталася класічнай працай не па сацыялінгвістыцы, а па паліталогіі і сацыялогіі моваў. Цікава, сам аўтар выкарыстоўвае панятак «лінгвістычная паліталогія». У 2025 годзе ў выдавецтве «Скарына» рыхтуецца пераклад гэтай кнігі. Расказваем, чым яна важная для беларусаў.
Былы палітвязень: Мой тата таксама калісьці прайшоў праз ГУЛАГ
59-гадовы Мікалай (імя суразмоўцы змененае ў мэтах бяспекі) з Брэста, шмат гадоў займаўся бізнесам. У сакавіку 2023 года быў асуджаны за пратэставы каментар у сеціве да паўтара года пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у наваполацкай ПК-1. Былы палітвязень адседзеў яго цалкам і неўзабаве пасля вызвалення пакінуў Беларусь. Пра перажытае Мікалай апавёў «Новаму Часу».
Іншыя артыкулы рубрыкі «Мы выжылі».
Вогненны лістапад 1920-га. Эпізоды антыбальшавіцкага супраціву ў Беларусі
Адзін месяц 1920 года, які назаўжды ўпісаў сябе ў гісторыю барацьбы беларускага народа за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. Менавіта на лістапад таго года прыйшліся найбольш актыўныя спробы беларусаў скінуць з сябе ярмо бальшавіцкай акупацыі.
Вірусы супраць раку: Гісторыя навукоўцы, якая выратавала сваё жыццё эксперыментам
Перспектыва новага курса хіміятэрапіі з цяжкімі пабочнымі эфектамі прымусіла навукоўцу шукаць альтэрнатыву. І яна знайшла яе ў сваёй лабараторыі.
У 2020 годзе, калі свет быў ахоплены пандэміяй COVID-19, харвацкая вірусолаг Беата Халасі сутыкнулася з асабістай бітвай. У 49-гадовай вучонай, прафесара Заграбскага ўніверсітэта, дыягнаставалі рэцыдыў раку малочнай залозы трэцяй стадыі на месцы раней праведзенай мастэктаміі. Шлях Беаты да акрыяння стаў прарывам не толькі ў яе жыцці, але і ў сучаснай навуцы.
Гэта зусім невялікая частка цікавых гісторый, якія вы можаце прачытаць у «Новым Часе». Вас чакаюць фотавандроўкі па родных мясцінах разам з рубрыкай «Беларусь, якая чакае». Дарэчы, вы можаце замовіць свой маршрут — і гэта бясплатна :). Проста напішыце нам, які горад, вёску, вуліцу, мікрараён вы хочаце ўбачыць. Астатняе мы зробім самі. У рубрыцы «Сусветныя цікавосткі» мы рэгулярна публікуем незвычайныя і кур'ёзныя навіны з розных краін. Штотыдзень сочым за актуальнымі падзеямі і збіраем для вас «Дасье ў карыкатурах».
А яшчэ мы кожны дзень вядзем хронікі рэпрэсій у Беларусі, і фіксуем, што адбываецца на франтах вайны Расіі супраць Украіны.
Вы можаце падтрымаць «Новы Час», каб мы маглі працаваць для вас далей.