Вользе Кавальковай прысудзілі 10 сутак арышту
Сябра прэзідыума Каардынацыйнай Рады Вольгу Кавалькову асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Вольга Кавалькова была затрымана ўчора, 24 жніўня, ля прахадной Мінскага трактарнага завода разам з лідарам стачкама МТЗ Сяргеем Дылеўскім. Увечары яе перавялі ў ЦІП на Акрэсціна.
Судзіў Вольгу Кавалькову Дзмітрый Астапенка. Акрамя абвінавачвання па ч. 3 арт. 23.34 КаАП, на Вольгу Кавалькову складзены пратакол і за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі (арт. 23.4 КаАП).
