Вольгу Кавалькову перавялі на Акрэсціна
Вольгу Кавалькову перавялі на Акрэсціна. Пра гэта паведамляецца на старонцы Кавальковай у фэйсбуку. ЦІ перавялі на Акрэсціна Сяргея Дылеўскага, які быў сёння раніцай затрыманы разам з Вольгай Кавальковай на прахадной МТЗ, пакуль не вядома.

Нагадаем, раніцай 24 жніўня чальцоў Каардынацыйнай рады палітыка Вольгу Кавалькову і лідара стачкама МТЗ Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ супрацоўнікі АМАП, памясцілі ў аўтазак і звезлі ў невядомым напрамку.
У ГУУС сцвярджаюць, што затрыманне адбылося «ў межах адміністрацыйнага працэсу», паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабода.
Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага абвінавачваюць у адміністрацыйным правапарушэнні «Незаконная арганізацыя забастоўкі», распавяла пазней сябра КР Лілія Уласава.