«Вы супраць палітыкі прэзідэнта?» Мінскія школьнікі запісалі на відэа, як іх заганяюць у БРСМ

У рэдакцыю Радыё Свабоды трапіла відэа, знятае адным з вучняў мінскай школы з-пад парты. На відэа разборліва чуваць, як дзецям пагражаюць і прымушаюць уступаць у афіцыйную моладзевую арганізацыю БРСМ, бо «адміністрацыі школы патрэбная стопрацэнтная статыстыка, а іначай можа быць адлічэнне з класа».