«Вы ўсё зрабілі правільна». Таты Марыі Калеснікавай і Максіма Знака запісалі відэазварот да сваіх дзяцей

Ролік паказалі ўчора на вялікім экране ў Варшаве перад прэм'ерай фільма. У дзень, калі Марыю Калеснікаву прысудзілі да 11 гадоў калоніі звычайнага рэжыму, а адваката Знака — да 10 узмоцненага, паведамляюць «Моцныя Навіны». 


— Мы, вашы бацькі, блізкія, сябры, калегі і ўсе, хто вас любіць і верыць [у вас], вельмі ганарымся вамі. Вы неверагодныя! — пачаў сваё выступленне бацька Марыі Аляксандр Калеснікаў.
— Любімая дачушка, як бацька, як самы строгі крытык магу зрабіць выснову. І хачу, каб усе пра гэта ведалі. Вы ўсё зрабілі правільна! Вы ў самых цяжкіх выпрабаваннях паказалі галоўныя чалавечыя рысы: сваю годнасць, гонар, любоў і павагу да людзей, якія ў вас паверылі.
Завяршыў выступ Аляксандр вершам «Каралева» Веранікі Ермаковай і прысвяціў яго ўсім палітвязням:
«Сейчас не круто лицемерить, бояться, прятаться, терпеть, юлить, молчать, в себя не верить и тускло горестно стареть. По-королевски: не сдаваться, искать, бороться, рисковать — и оглушительно смеяться, и песни петь, и танцевать».
Бацька Максіма Знака Аляксандр Знак падзяліўся перажываннямі, што шмат разоў падбіраў словы для доўгачаканай сустрэчы — ён, так жа, як і бацька Марыі, не бачыўся з сынам амаль год.
— Прывітанне, сынок. Амаль год мы не бачыліся… Я шмат разоў уяўляў, як мы ўбачымся і што я буду табе казаць. І, ведаеш, кожны раз гэта былі розныя словы. Але заўсёды я думаў, што абавязкова скажу, што вельмі табою ганаруся. І ўсе нашы сваякі табою гаранарацца. Аніводны са знаёмых ні на хвіліначку не дапускае, што ты хацеў здзейсніць нейкае злачынства. Ты з дапамогай законаў дапагаў змагацца з беззаконнем.
Я не ведаю, як я магу табе дапамачы. І гэтая нямогласць вельмі турбуе. Вельмі цяжка бачыць, што адбываецца з табою і не мець ніякай магчымасці чымсьці дапамагчы. Дарэчы, выспела добрае пажаданне з нагоды твоёй «днюхі». Хай у цябе ніколі не будзе такога, што ты не здолееш нічым дапамагчы свайму дзіцяці. Трымайся, Максім, трымайся <…> Люблю цябе, пакуль.