Выбух у Калодзішчах пад Мінскам: Што вядома?
З'явіліся паведамленні аб выбуху на чыгунцы пад Мінскам позна ўвечары 5 кастрычніка. Што здарылася? І чаму ні МНС, ні МУС, ні СК да гэтага часу нічога не паведамлялі пра здарэнне?
![_vosen___lisce___minsk____czyhunka___relsy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___2__logo.jpg _vosen___lisce___minsk____czyhunka___relsy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___2__logo.jpg](/img/v1/images/_vosen___lisce___minsk____czyhunka___relsy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра выбух у Калодзішчах паведамілі і тэлеграм-каналы. Першым пра імаверны выбух увечары 5 кастрычніка паведаміў тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?». Там інфармацыя з’явілася ад жыхароў Калодзішчаў у Мінскім раёне.
Блогер Матолька адзначыў, што інфармацыя пра выбух пацвердзілася: выбух быў чутны каля 23:20 у Калодзішчах у раёне радыёцэнтра, па іншай інфармацыі — у раёне ЖД-шляхоў. Пры гэтым навальніцы ў той момант не было, а пазней, пасля 2-х гадзін ночы, у раёне ЖД бачылі машыны МНС.
Чытачы «Люстэрка» пішуць, што цяпер, раніцай 6 красавіка, апытваюць жыхароў вайсковага гарадка ва Уруччы. Нібыта следчы распавёў, што ўначы адбыўся тэракт на чыгуначнай станцыі Азярышча.
Глядзіце таксама
![«Калі саюзнік будзе абараняць Беларусь як самога сябе, то лепш не трэба» «Калі хаўруснік будзе абараняць беларускія ўлады як самога сябе, то дзякуй, лепш не трэба»](/img/v1/images/scale_1200__6_.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Антон Матолька напісаў: «Таксама высветлілася, што гук выбуху быў чутны нават у Мінску, у прыватнасці ва Уруччы і Зялёным Лузе. Гэта азначае, што гукавая хваля была ў радыусе 8 кіламетраў. Што менавіта гэта было, пакуль невядома». І дадаў, што ад МНС або іншых ведамстваў дагэтуль не паступіла ніякай інфармацыі пра гэта.
![photo_2023_10_06_11_41_06.jpg photo_2023_10_06_11_41_06.jpg](/img/v1/images/photo_2023_10_06_11_41_06.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У рэдакцыю «Люстэркі» таксама напісалі жыхары вайсковага гарадка. З іх слоў, прыкладна а 23.15 у іх дамах «прайшла хваля, што ў доме затрэсліся вокны і ложак».
А раніцай 6 кастрычніка сілавікі сталі праводзіць апытанне мясцовых жыхароў, якім паведамілі, што «быў тэракт на станцыі Азярышча, узарвалі чыгунку».
Гэтая тэма таксама актыўна абмяркоўваецца ў чатах жыхароў Калодзішчаў — людзі пішуць, што выбухаў вечарам было два, яны таксама паведамляюць пра тое, што да раніцы на дарогах дзяжурылі сілавікі, а цяпер ідуць апытанні.
Адметна, што ні МНС, ні МУС, ні СК нічога не паведамлялі пра здарэнне. Маўчыць і Беларуская чыгунка.
"Супольнасць чыгуначнікаў" паведаміла, што паводле папярэдняй і пакуль неверыфікаванай інфармацыі, "пашкоджаны ўчастак чыгуначнага палатна і стрэлачнага пераводу, якія злучаюць станцыйныя шляхі з пагрузачна-разгрузачнымі ў месцы знаходжання грузавых рампаў. Даныя інжынерныя збудаванні... перыядычна бываюць задзейнічаныя для выканання пагрузачна-разгрузачных аперацый з ваеннай тэхнікай. Азярышча з'яўляецца асноўнай станцыяй, на якой ажыццяўляецца пагрузка ваеннай тэхнікі ў раёне Мінска. Побач са станцыяй размешчаны 120-я і 127-я брыгада сувязі, а таксама 56-ы полк сувязі".
Глядзіце таксама
![Беларускія партызаны працягваюць барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі і расійскіх войск «Цяжка сказаць, хто знаходзіцца ў больш складаным становішчы: украінец у акопе або беларус у засадзе»](/img/v1/images/photo_2021_05_02_20_21_05_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)