Выйшла на волю палітвязняволеная Алена Дзядзюля, асуджаная па «справе цюкоў»
Палітзняволеная Алена Дзядзюля цалкам адбыла тэрмін і сёння выйшла з жодзінскай турмы №8, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з
саломай» вінаватымі па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў) і
прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыка, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
— Андрэю Арыку, Максіму Дубешку,
Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу. Кацярыну
асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда.
На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з
аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі.
Таксама, па словах абвінавачаных, акцыю, па сутнасці, арганізаваў «невядомы
хлопец», які прапаноўваў абвінавачаным у тэлеграме размаляваць цюкі пад
Дзяржынскам. Сярод затрыманых яго не апынулася.