ВYSOL ад сёння запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL з 10 чэрвеня запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy. Гэтая акадэмія плануе даць беларусам доступ да базавых ведаў у галіне бяспекі, эканомікі і сацыяльнага актывізму. Платформа створана ў адказ на запыты актывістаў, каб дапамагчы ім зрабіць свае ініцыятывы эфектыўнымі і бяспечнымі.
У пачатка працы на #BYSOL.Academy дасяжныя пяць курсаў:
«Эканоміка. Проста»: аўтар курса — Аляксандр Кныровіч, вядомы эканаміст, прадпрымальнік, аўтар YouTube-канала «Кныровіч». Адзін з лепшых экспертаў у галіне эканомікі.
«Кібербяспека»: аўтар курса — Мікалай Кванталіяні, грамадзянскі актывіст, сябра праўлення DCN Беларусь, сузаснавальнік DigitalSkills.by, кансультант па лічбавай бяспецы.
«Персанальная бяспека»: курс, створаны ў супрацоўніцтве з арганізацыяй BYPOL — аб'яднаннем былых сілавікоў Беларусі.
«Я/мы грамадзянская супольнасць»: аўтар курса — Міхаіл Мацкевіч, праваабаронца, грамадзянскі грамадскі дзеяч і спецыяліст па распрацоўцы адукацыйных праграм і развіцці мясцовых супольнасцяў і ініцыятыў. Курс створаны сумесна з RADA.
«Дызайн-мысленне»: аўтары курса — беларускія актывісты і аўтары YouTube-канала «Шляхетны гусь».
Курсы будуць карысныя валанцёрам, актывістам і менеджарам сацыяльных праектаў.
Усе курсы складаюцца з 6-12 кароткіх відэалекцый (да 10 хвілін) з тэстамі для праверкі ведаў. Навучанне даступнае ў любы час, і ўсе матэрыялы прадастаўляюцца бясплатна. Рэгістрацыя не патрабуецца, толькі ананімная анкета для атрымання доступу да дадатковых урокаў.
Платформа надае асаблівую ўвагу бяспекі карыстальнікаў. Рэгістрацыя не патрабуецца, і збіраецца толькі мінімальная ананімная інфармацыя для паляпшэння кантэнту. «Першыя два ўрокі даступныя без анкеты. Для далейшага доступу трэба запоўніць кароткую ананімную анкету. Мы не збіраем персанальныя даныя, толькі пол, узрост і краіну пражывання», — падкрэслівае каардынатарка платформы.
Для атрымання дадатковай інфармацыі і доступу да курсаў наведайце сайт. Курсы — бясплатныя.