З’явілася табліца са спісам палітвязняў з магчымасцю сартавання
На сайце prisoners.spring96.org з’явілася табліца са спісам усіх палітвязняў у Беларусі.

Табліца зручная для раздрукоўкі, у ёй ёсць магчымасць пасартаваць інфармацыю па алфавіце, поле, даце нараджэння, месцы зняволення, прад’яўленых абвінавачаннях, даце затрымання. Ёсць версіі на беларускай, рускай і англійскай мовах, піша REFORM.by.
Па стане на 25 лютага палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя 249 чалавек.
Кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч у эфіры «Беларусь 1» агучыў статыстыку — колькі крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасці» расследуе яго ведамства. Лічба шакуе — 2300!