З СІЗА на волю выйшаў палітвязень Ігнат Сідорчык
Ён быў затрыманы 10 жніўня і з таго часу знаходзіўся пад вартай. Яго абвінавачвалі па 342 артыкуле «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
З СІЗА выпусцілі палітвязня Ігната Сідорчыка. Яго затрымалі 10 жніўня і з таго часу трымалі пад вартай. Сідорчыка абвінавачвалі па 342 артыкуле «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша «Еўрарадыё».
Раней паведамлялася, што суд у дачыненні да 31-гадовага рэжысёра, актора і паэта Ігната Сідорчыка пачаўся 9 лютага.
Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат «Прагулка», які сілавікі выявілі ў яго тэлефоне 10 жніўня. У ім Ігнат заклікаў сваіх сяброў сустрэцца 9 жніўня і распавядаў ім, у тым ліку, як карыстацца проксі-серверам і дадаткамі ў выпадку блакавання Інтэрнэту. Таксама яго абвінавачвалі ў блакаванні руху ўвечары пасля выбараў каля кінатэатра «Беларусь» у Мінску.
Чаму хлопца вызвалілі, пакуль дакладна невядома.