З Youtube-канала блогеркі Волі Такарчук зніклі відэа, якія яна выкладвала за ўвесь час пратэстаў

Гэта заўважылі падпісчыкі канала і распавялі ў тэлеграме.

photo_2021_06_09_21_25_37_1.jpg

Карыстальнікі Youtube заўважылі, што яшчэ тыдзень таму ўсе відэа Вольгі Такарчук былі, але цяпер на канале засталося толькі пра дзяцей і сям’ю. Канал ніхто не рэдагаваў з моманту яе затрымання.
Нагадваем, на маці двух непаўналетніх дзяцей Вольгу Такарчук завялі справу па трох крымінальных артыкулах: 391-м (абраза суддзі або народнага засядацеля), 188-м (паклёп) і 342-м (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Блогерка цяпер знаходзіцца ў турме № 8 у Жодзіне. Яна прызнаная палітычнай зняволенай.