З шэрагаў СБУ Украіны звольнілі амаль 8 тысяч супрацоўнікаў
Такую лічбу ў сваім Фэйсбуку агучыў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіеўскі.

Скарачэнне колькаснага складу Службы бяспекі Украіны адбылося ў межах выканання Закона "Аб ачыстцы ўлады" — такім чынам, колькасць службістаў скарацілася на 24% і цяпер складае 25583 супрацоўнікаў.
Сярод звольненых — 108 непасрэдных кіраўнікоў падраздзяленняў Цэнтральнага кіравання і рэгіянальных органаў СБУ ды іх намеснікаў.
Акрамя гэтага, на 16 ужо былых супрацоўнікаў СБУ заведзеныя крымінальныя справы за здраду дзяржаве і за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці. Пяцёра з падазраваных аб'яўленыя ў вышук.
Паводле ўкраінскіх СМІ