За абарону незалежнасці актывіста могуць пакінуць без аўто і працы: ён просіць дапамогі
Пра гэта Зміцер напісаў на старонцы ў Фэйсбуку.
![Зміцер Казакевіч, facebook.com Зміцер Казакевіч, facebook.com](/img/v1/images/104197000_798240867381640_1758888597321753634_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зміцер Казакевіч, facebook.com
Зміцер звярнуўся да сяброў і знаёмых праз Фэйсбук.
«Добры дзень. Мяне клічуць Зміцер Казакевіч. Я жыву ў Мінску, працую кіроўцам. Апошнія гады я прымаў удзел у шматлікіх палітычных і грамадзянскіх кампаніях: Абарона Курапатаў, акцыі ў абарону незалежнасці, падтрымка затрыманых па палітычных матывах і многае-многае іншае.
Незалежнасць маёй краіны для мяне абсалютная каштоўнасць. Каштоўнасць, за якую трэба змагацца. Менавіта таму я выйшаў на плошчу 7 і 20 снежня 2019 года.
Сістэма не пакінула мяне па-за ўвагай і ацаніла гэтыя падзеі ў 1275 і 1350 рублёў адпаведна. На дадзены момант сума доўгу складае 2135 рублёў. Судовыя прыставы паспелі накласці арышт на аўтамабіль, на якім я працую вадзіцелем. У любы момант машыну могуць забраць і прадаць з аўкцыёну, пакінуўшы мяне без працы.
З дапамогай гэтай машыны нам з актывістамі «Маладога фронту» атрымоўвалася аператыўна аб'язджаць усе суды і РАУС, знаходзіць незаконна затрыманых актывістаў, закупляць і развозіць ў ізалятары перадачы і ажыццяўляць яшчэ шмат розных карысных спраў.
Буду ўдзячны кожнаму, хто зможа падтрымаць мяне ў гэтай сітуацыі», — піша Зміцер Казакевіч.
Падтрымаць актывіста можна праз рахункі:
Картка Белінвестбанка
5578 8433 7015 9240да 08/23Нумар дамовы рахунку карты91kBYN-C4FC98Уладальнік карты: ANDREI KAZAKEVICH
Рахунак БеларусбанкаBY28AKBB30140000916175610000