За каментары? На светлагорскім «Хімвалакне» затрымалі высокапастаўленых супрацоўнікаў
На ААТ «СветлагорскХімвалакно» затрымалі галоўнага энергетыка і вядучага эканаміста. Паводле звестак праваабаронцаў, прычынай маглі стаць каментары ў інтэрнэце.

Фота з сайта gp.by
Затрыманні адбыліся ў Светлагорску ў аўторак, 22 лістапада. Гаворка ідзе пра галоўнага энергетыка «СветлагорскХімвалакна» Канстанціна Дзікуна і вядучага эканаміста Руслана Міхаленку. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх маглі затрымаць за каментары ў інтэрнэце, але якія менавіта — невядома.
Нагадаем, у пачатку кастрычніка Светлагорскае горадаўтваральнае прадпрыемства «СветлагорскХімвалакно» трапіла пад санкцыі ЗША. Было ўстаноўлена, што яно «пастаўляе найважнейшыя матэрыялы для расійскай абароннай прамысловасці».
