За мінулыя суткі каронавірусам у Беларусі заразіліся 1998 чалавек
За мінулыя суткі каронавірусам у Беларусі заразіліся 1998 чалавек, ачунялі 2569 пацыентаў. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

Усяго, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 592 224 чалавекі з COVID-19, ачунялі 564 660 пацыентаў. Памерлі за суткі 17 чалавек, усяго з пачатку пандэміі — 4563.
За мінулыя суткі выканана 59 920 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 9 475 396 тэстаў.