За паўтары месяцы на будоўлі ў Нясвіжы знайшлі парэшткі больш за 500 чалавек

Раскопкі працягваюцца. У канцы красавіка ў Нясвіжы ў раёне вуліцы Савецкай падчас будаўніцтва новага мікрараёна былі знойдзеныя чалавечыя косці.

3vtev_yxcjq.jpg

Пошукавы батальён пачаў працаваць 2 траўня і за першыя тры тыдні з зямлі былі вынятыя астанкі больш за 150 чалавек. На сённяшні дзень, як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага раёна, гэтая лічба павялічылася больш чым у тры разы, піша МЛЫН.BY.
Пошукі астанкаў у месцы масавага расстрэлу часоў Вялікай Айчыннай вайны працягваюцца.
Паводле belaruspartisan.by