За «распальванне варожасці» затрымалі віцебскага таксіста
Віцебскага таксіста Мікіту Палявонка сілавікі затрымалі за «распальванне варожасці». Цяпер яму пагражае да 5 гадоў зняволення.

Сілавікі затрымалі віцебскага таксіста Мікіту Палявонка за «распальванне варожасці».
Яго абвінавачваюць у напісанні каментароў, у якіх ён нібыта заклікаў забіваць міліцыянтаў, беларускіх міратворцаў у Казахстане, праўладных дзяржаўных журналістаў, а таксама былых беркутаўцаў, што працуюць у мінскім АМАП.
Папярэдне, яму інкрымінавана ч.1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Палявонку пагражае да 5 гадоў зняволення.