Заява 200 дзеячаў культуры ў сувязі з затрыманнямі і арыштамі

У сувязі з апошнімі падзеямі культурныя дзеячы нашай краіны прынялі адмысловую заяву.

kultura_1.jpg


Цягам апошніх некалькіх месяцаў напружанне ў беларускім грамадстве няўхільна расце. Асноўныя прычыны — цяжкае эканамічнае становішча, ускладненае Дэкрэтам № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Незадавальненне прыняло форму вулічных пратэстаў, якія носяць выключна мірны характар. У лютым—сакавіку масавыя акцыі з патрабаваннем адмяніць Дэкрэт прайшлі ва ўсіх буйных гарадах краіны. Улады адрэагавалі часовым прыпыненнем дзеяння Дэкрэту № 3. Разам з тым пачаўся пераслед удзельнікаў і ўдзельніц нават дазволеных масавых мерапрыемстваў, а таксама журналістаў і журналістак недзяржаўных СМІ.
Мы, прадстаўнікі і прадстаўніцы культурніцкай грамадскасці Беларусі, выступаем з асуджэннем такіх дзеянняў і заклікаем дзейныя ўлады неадкладна стрымаць эскалацыю канфлікту, спыніць пераслед і прыкласці ўсе намаганні для наладжвання дыялогу з грамадзянскай супольнасцю.


Беларуская культурніцкая супольнасць выступае супраць жорсткага, процізаконнага затрымання і адміністратыўнага арышту культурніцкіх работніц і мастачак Анастасіі Ранько, Алены Немік, Лідзіі Вярыгі ды іншых грамадзян, затрыманых як прэвентыўна, гэтак і пасля заканчэння дазволенай уладамі мірнай акцыі «Марш недармаедаў» 15 сакавіка 2017 года.


Каля 19:15 супрацоўнікі АМАПу ў цывільным, не назваўшыся і не агучваючы прычыны, з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы затрымалі каардынатарку Месяца фатаграфіі ў Мінску і куратарку Анастасію Ранько, ілюстратарку Алену Немік, дызайнерку Лідзію Вярыгу разам з іншымі грамадзянамі, якія ехалі ў грамадскім транспарце пасля заканчэння акцыі.


16 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска Анастасію Ранько прысудзілі да адміністратыўнага арышту на тэрмін 12 сутак, Алену Немік — 13 сутак, Лідзію Вярыгу — 12 сутак паводле артыкулаў 23.34 («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») і 23.4 («Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы») КаАП РБ. Сведкамі абвінавачання на ўсіх працэсах выступалі супрацоўнікі АМАПу, якія супярэчылі адзін аднаму і блыталіся ў паказаннях, падаючы непраўдзівыя звесткі аб акалічнасцях і прычынах арышту. Яны таксама абвяргалі парушэнні, якія мелі месца пры затрыманні, а менавіта адмову назвацца і агучыць прычыну затрымання. Той факт, што прысуд вынеслі, грунтуючыся на непраўдзівых паказаннях, падрывае давер грамадства да судовай сістэмы.


21 сакавіка 2017 ахова Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) г. Мінска забараніла прымаць перадачы ад усіх, акрамя сваякоў зняволеных. Многія затрыманыя не маюць сваякоў у Мінску і, такім чынам, пазбаўляюцца магчымасці атрымліваць пітную ваду і сродкі гігіены. Таксама некаторых затрыманых дасюль не вадзілі ў душ і на прагулкі. Мы лічым такія ўмовы неправамернымі і негуманнымі.


Мы падкрэсліваем, што акцыя насіла мірны характар і была санкцыянаваная ўладамі. Мы лічым дадзеныя жорсткія затрыманні і адміністратыўныя пакаранні дзеячаў культурніцкага поля Беларусі ды іншых грамадзянаў і грамадзянак недапушчальнымі, яны груба парушаюць правы чалавека. Падобныя дзеянні ўладаў падрываюць міжнародную рэпутацыю Рэспублікі Беларусь і ставяць пад пагрозу міжнародную супрацу ў сферы культуры ў прыватнасці.


Мы ўпэўненыя, што культурніцкія дзеячы маюць права выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю і не могуць заставацца ў баку ад сацыяльных, эканамічных і палітычных працэсаў, у якія мы ўсе, хочам гэтага ці не, уцягнутыя. Таму мы лічым крайне важным і неад’емным права выказваць сваё меркаванне і браць удзел у актуальных падзеях грамадскага жыцця краіны.

Далучаемся да заявы экалагічнай супольнасці і ў сувязі з вышэйсказаным мы патрабуем:

— спыніць адміністратыўны пераслед і вызваліць нашых калегаў ды іншых затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцыяў, бо гэта супярэчыць добраахвотна ўзятым абавязкам Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека;


— правесці расследаванне па факце дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у тым ліку выпадкаў выкарыстання грубай фізічнай сілы пры затрыманні і давання супрацоўнікамі паказанняў у судзе;


— спыніць незаконную практыку адвольных затрыманняў у Беларусі;


— забавязаць усіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў здзяйсняць ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў толькі ў службовай форме і з апазнавальнымі знакамі (у адпаведнасці з арт. 5 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных справаў» «дзейнасць органаў унутраных справаў з’яўляецца публічнай»);


— забяспечыць права на свабоду сходаў і свабоду выказвання меркаванняў.


Запрашаем далучыцца да гэтай заявы і іншых прадстаўнікоў і прадстаўніц мастацкай і фатаграфічнай супольнасці. Дзеля гэтага, калi ласка, дашлiце вашае імя і пасаду/калектыў/арганізацыю — усё, што палічыце патрэбным — на рускай, беларускай і англійскай мовах на электронны адрас: statement.culture.by@gmail.com

На цяперашні момант да заявы далучыліся:


Юлія Дарашкевіч, дырэктарка прасторы ЦЭХ

Андрэй Лянкевіч, дырэктар Месяца фатаграфіі ў Мінску

KALEKTAR, даследчая платформа беларускага мастацтва

Артур Клінаў, пісьменнік, мастак, праект «pARTisan»

Таня Арцімовіч, арт-крытык, каардынатарка праекта «pARTisan»

Аляксей Талстоў, мастак, пісьменнік, арт-дырэктар прасторы ЦЭХ

Валянціна Кісялёва, галерэя сучаснага мастацтва «Ў», дырэктарка

Ганна Чыстасердава, галерыстка

Анна Лакціёнава, арт-менеджарка СТОЛОВКА XYZ, куратарка

Культурна-асветніцкая ўстанова «ДОТЫК»

Сяргей Будкін, арт-мэнеджар, кіраўнік парталу Tuzin.fm

Аксана Гайко, дырэктарка Прасторы КХ, дырэктарка тэатру «Крылы халопа»

Святлана Гайдалёнак, «Тэатр Крылы халопа»

Iгар Цiшын, мастак

Ірына Саламаціна, праект «Гендэрны маршрут»

Вячаслау Iназемцау - актор и рэжысер Пластычнага Тэатру «IнЖэст»

Лёха Чыканас, аўтар песень, драматург

Алена Штык, дызайнерка, рэжысерка, акторка

Яся Каралевіч-Картэль, рэкдактарка, арт-менеджарка

Дар'я Царык, журналiстка

Павел Няхаеў, музыка, куратар, выкладчык ЕГУ

Алена Кушнiр, рэдактарка фотапарталу ZНЯТА

Тарас Круцкіх, журналіст, кінааглядальнік, менеджар партнёрскіх праектаў Ulej.by

Вольга Сасноўская, мастачка, даследніца

Максім Сарычаў, мастак, фотажурналіст

Таня Сяцко, даследніца гендару і візуальнай культуры

Аляксей Барысёнак, куратар, крытык

Вера Кавалеўская, куратарка

Сяргей Гудзiлiн, фатограф

Ганна Самарская, куратар, менеджар культуры

Руслан Вашкевiч, мастак

Павел Татарнiкаў, мастак

Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца

Таццяна Бембель, мастацтвазнаўца

Дар'я Бубен, фатографка

Антон Матолька, фатограф

Міхаіл Гулін, мастак

Антаніна Слабодчыкава, мастачка

Альгерд Бахарэвіч, пісьменьнік

Юля Цімафеева, паэтка, перакладчыца

Павал Касцюкевіч, пісьменнік

Софія Садоўская, мастацтвазнаўца

Ганна Карпенка, куратарка, культурная менеджарка

Антаніна Сцебур, арт-менеджарка, куратарка

Жанна Гладко, мастачка

Сяргей Шабохін, мастак, куратар, рэдактар

Уладзiмiр Парфянок, фатограф, куратар

Сяргей Кажамякiн, фотамастак

Аляксей Шлык, фатограф

Марыя Святагор, фатограф

Інга Ліндарэнка, менеджэр культурных праектаў/даследчыца медыя каммунікацый

Аляксандар Мiхалковiч, рэжысёр, фатограф

Ваўчок Юля, фатограф

Шумак Кацярына, фатограф

Надзея Бужан, фатограф

Гаўрыльчык Таццяна, аператарка

Iлона Дзяргач, куратарка, мастачка, арт-мэнэджэрка

Дар'я Амяльковiч, арт-журналiстка

Святлана Кашуба, менеджэр праектаў

Навумчык Аляксей, фатограф

Настасся Храловіч, фатограф

Сапранецкая Дар'я, аператарка

Яўген Атцецкi, фатограф

Аляксандр Васюковіч, фатограф

Ігар Юхневіч, дызайнер

Антон Сарокiн, мастак

Андрэй Карпека, культурніцкі работнік

Юля Арцёмава, пicьменнiца

Уладзiмiр Грамовiч, мастак

Андрэй Анро, мастак

Аляксандра Ігнатовіч, даследчыца візуальнай культуры, фемінісцкая рэжысерка, куратарка

Сяргей Краўчанка, музыка (Port Mone trio)

Ягор Сурскі, дакументаліст, арт-менеджар

Сяргей Міхаленка, фатограф

Мжэльская Вольга, арт-менеджарка

Цiмур Рэйзiс, музыка

Вольга Салахеева, арт-менеджарка, куратарка

Ляксей Лявончык, медыйны кансультант, перакладчык

Вольга Шукайла, фатограф

Надзея Iлькевiч, кiнапрадзюсарка, менеджарка культурнiцкiх i гарадскiх праектаў

Віка Біран, менеджарка культурніцкіх праектаў, арт-актывістка

Кацярына Оаро, пісьменніца

Настасся Ганчарова, мастачка

Лiзавета Капчыкава, мастачка

Віялета Саўчыц, рэдактарка, фатографка

Караліна Палякова, фатограф

Вольга Лучанок, дызайнерка

Алексей Андрэеў, літаратар

Андрэй Куціла, рэжысёр-дакументаліст

Саша Стэлчанка, рэжысёр

Дзiяна Рафальская, архiтэктарка

Наста Манцэвіч, актывістка, рэдактарка

Ганна Ражанцова, менеджарка культурных праектаў

Сяргей Квачонак, актор

Кацярына Саладуха, арт-менеджарка

Святлана Уланоўская, крытык, даследчыца сучаснага танца

Коля Анціпаў, дызайнер

Сяргей Піліповіч, фатоограф

Юлія Томан, кінакрытык

Вiталь Шчуцкi, сацыёлаг, арт-крытык

Максім Швед, рэжысёр

Алiса Сыракваш, вiдэакаларыст

Васіліса Паляніна, мастачка

Алеся Пчолка, менеджарка сацыяльных праектаў, фатограф

Алеся Галота, мастачка

Маша Мароз, мастачка

Людмiла Пагодзiна, журналicтка, дыджэйка, музычная аглядальніца

Марыя Калеснікава, музыка

Яраслаў Ляўданскі, фатограф

Настасся Мацяш, рэдактарка

Ала Сідаровіч, культуролаг

Вера Залуцкая, куратарка сучаснага мастацтва

Наталля Гарачая, куратар мастацкіх праектаў, арт-крытык

Вольга Бабкова, гісторык, літаратар

Ігар Крэбс, перакладчык

Зiнаiда Фалевiч, дызайнерка

Аліна Крушынская, журналістка

Ігар Кулікоў, паэт, перакладчык

Ганна Янкута, перакладчыца, літаратурны крытык

Валянцiна Мароз, тэатральная рэжысёрка

Аляксей Братачкін, гісторык

Яўген Шапчыц, рэжысёр

Вольга Кавалеўская, архітэктар

Павел Татарнiкаў, мастак

Яўгенія Манцэвіч, журналістка, музыка

Іван Коўзель, навуковы супрацоўнік

Ліна Мядзведзева, навуковы супрацоўнік

Юлія Янюк, дызайнер

Воля Кузьміч, ілюстратар

Ганна Бундзелева, мастачка

Захар Шлімакоў, дызайнер

Вольга Бубіч, выкладчыца, арт-крытык

Алена Казлова, пісьменніца, перакладчыца

Алена Шаліма, мастак

Аксана Зінчанка, дызайнер

Кірыл Калбаснікаў, актывіст, актор, культурны работнік

Кацярына Шамшура, рамеснік

Андрэй Сцебурака, дызайнер

Ігар Назаранка, дызайнер

Антон Барысенка, сацыёлаг

Андрэй Завалей, актывiст

Сяргей Лескець, фатограф

Тацяна Яворская, журналіст

Аляксей Стрэльнікаў, тэатральны крытык

Томаш Сугiнт, дызайнер

Аліна Дзеравянка, менеджар культурных праектаў

Яуген Шадко, мастак

Ганна Дапшэвiчуце, ивэнт-менеджарка экалагiчных акцый i кампанiй

Ільля Сін, літаратар

Ганна Бадзяка, журналістка

Іна Хоміч, журналіст

Кацярына Смурага, фатограф

Сяргей Канаплянiк, фатограф

Кацярына Сакалоўская, скульптар

Віталі Дарашук, музыкант

Антон Сурапін, журналіст

Валера Руселік, журналіст «Белсату»

Вiкторыя Брацiшка, дызайнер, анiматар

Вольга Мартыненка, журналістка

Ганна Пракулевіч, рэжысерка

Аляксей Мінчонак, прадстаўнік тэлеканалу «Белсат» у Беларусі

Сяргей Людкевiч, фатограф

Алена Гіль, дызайнер

Алесь Белы, гісторык

Дзмітрый Наркевіч, музыка

Іван Марозька, журналіст, каардынатар рэгіянальнай культурніцкай ініцятывы On promo, Гомель

Марыя Пушкіна, перакладчыца

Андрэй Карачун, фатограф

Ірына Лаўроўская, гісторык архітэктуры

Вадзім Быліна, аналітык, навуковы супрацоўнік інстытута «Палітычная Сфера», сябра аргкамітэта Міжнароднага Кангрэса Даследчыкаў Беларусі

Дарашэнка Дзмiтрый, дызайнер, мастак-iллюстратар

Віталь Станішэўскі, лінгвіст

Багдан Хмяльніцкі, менеджар культуры

Дар'я Візнер, куратарка культурніцкіх праектаў

Настасься Карабліна, акторка, адміністратарка прасторы ЦЭХ

Кiрыл Дубоўскi, пiсьменнiк

Уладзімір Лянкевіч, паэт, музыкант

Уладзiмiр Кандрусевiч, мастак

Валянціна Говар, менеджарка культурных праектаў

Яраслава Ананка, літаратуразнаўца

Ксенiя Дубоўская, тэатразнаўца

Дар'я Нуждзiна, мастачка

Кацярына Карпіцкая, журналіст, акцёрка

Вольга Раманава, кандыдат філалагічных навук, культуролаг

Васіль Андрэеў, дызайнер

Александр Дземiдзюк, дызайнер

Леанід Каліценя, прадзюсер

Палiна Рукавiчкiна, фатограф

Марына Якубовiч, акторка Беларускага Свабоднага Тэатра

Ала Савaшэвiч, мастак-скульптaр

Альберт Лiтвiн, музыка

Вольга Сцепаненка, студэнтка, адміністратарка прасторы ЦЭХ

Адам Валасевіч, дызайнер

Вольга Дамаскіна, менеджэрка культурных праектаў

Тацяна Вадалажская, сацыёлаг

Андрэй Вылінскі, перакладчык

Вiктар Жукоўскi, архітэктар

Василь Андрэеў, дызайнер

Ганна Комар, паэтка, перакладчыца

Кастусь Лашкевіч, журналіст

Андрэй Дынько, шэф-рэдактар «Нашай Нівы»

ды іншыя.
Паводле nn.by