Смяротнае пакаранне нельга апраўдаць

Еўрапейскі саюз асуджае пакаранні смерцю дзвюх асоб, Івана Куляша і Сяргея Хмялеўскага, якія адбыліся ў Беларусі ў лістападзе. У красавіку быў таксама пакараны смерцю Сяргей Іваноў.

picmonkey_collage.jpg

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, прынятай 30 лістапада. 
"Працяг прымянення смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці супрацоўнічаць па гэтым пытанні з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з ЕС, і разгледзець пытанне ўвядзенне мараторыя на прымяненне смяротнага пакарання. — гаворыцца ў заяве. — Апошняе таксама з'яўляецца абавязальніцтвам, прынятым на сябе Беларуссю ў адказ на рэкамендацыі, зробленыя Саветам ААН па правах чалавека ў межах Універсальнага перыядычнага агляду. Акрамя таго, справа сп-ра Хмялеўскага знаходзілася ў працэсе абскарджвання ў Камітэце ААН па правах чалавека, які праінфармаваў беларускія ўлады ў жніўні 2016 года, што разглядае адпаведную скаргу.
Еўрапейскі саюз выступае супраць прымянення смяротнай кары, якая не здольная выступаць у якасці фактара стрымлівання злычаннасці і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці. Гэтая пазіцыя была таксама агучаная падчас нядаўніх візітаў у Мінск прадстаўнікоў ЕС высокага ўзроўню.
Смяротнае пакаранне нельга апраўдаць ні пры якіх абставінах.
Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе смяротнае пакаранне, замяніць пазасталыя смяротныя прысуды на больш мяккія і неадкладна ўвесці мараторый на выкананне смяротнай кары ў якасці першага кроку на шляху да яе адмены".
eeas.europa.eu