Замест скарачэння чарга на мяжы з Літвой яшчэ больш вырасла
Па стане на 07:00 10 лістапада чаргу на беларуска-літоўскай мяжы з боку Беларусі склала 1,8 тыс. фур. Так, на выездзе з краіны ў пункце пропуску Каменны Лог стаяць 700 грузавых аўтамабіляў, у Катлоўцы — 520, Беняконі — 330, Прывалка — 250. Няпростая сітуацыя і на ўездзе ў Беларусь: у Каменным Логу налічаецца 500 фур, Катлоўцы — 200, Беняконях — 90.
Істотныя чэргі і на беларуска-польскай мяжы. Так, з польскага боку ў Брузгах і Бераставіцы сабралася па 500 вялікагрузных аўто, Казловічах — 200. На выездзе з Беларусі найбольшыя чэргі ў Казловічах (200), Брузгах (130) і Бераставіцы (100), паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
На мяжы з Латвіяй у пунктах пропуску Грыгораўшчына і Урбаны з беларускага боку стаіць адпаведна 140 і 150 фур, латвійскага — 30 і 60.
Як паведамляў «Тэлеграф», раніцай 7 снежня ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі заявілі, што для нармалізацыі сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы спатрэбяцца яшчэ суткі. Тады ў
пункце пропуску "Каменны Лог — Мядзінінкай" у чарзе на выезд з Беларусі стаялі 600 фур, у Беняконях — яшчэ 450, у Катлоўцы — 330, у Прывалцы — 150.
На ўезд у Беларусь чэргаў практычна не было.