Жанчына атрымала «хімію» за тэлефанаванне ў міліцыю і словы пра Лукашэнку

Жанчына атрымала 2 гады «хіміі» за тэлефанаванне ў міліцыю і словы пра Аляксандра Лукашэнку, піша «Еўрарадыё».

8a03f44ed64529fb72cfb8df720aaed0__1_.jpg


54-гадовую Алу Ціхаміраву прызналі вінаватай у «абразе прэзідэнта». Яе крымінальную справу разглядаў суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна (суддзя — Іна Паўлоўская), паведамляюць праваабаронцы.
Сцвярджаецца, што 17 кастрычніка сёлета жанчына патэлефанавала з хатняга тэлефона на нумар «102» і нецэнзурна аблаяла Лукашэнку. У судзе было заяўлена, што Ціхамірава ў 2021 годзе больш за 100 разоў без патрэбы тэлефанавала ў міліцыю. Там лічаць, што яна «ўскладняла працу праваахоўнікаў і замінала іншым грамадзянам да іх звяртацца».
Пасля тэлефанавання наконт Аляксандра Лукашэнкі Алу Ціхаміраву хутка знайшлі і затрымалі. Суду яна чакала за кратамі. Прысуд быў агучаны 20 снежня (ён яшчэ можа быць абскарджаны). У зале суда Ціхаміраву вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Яе мусяць накіраваць у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.