Жанчынам штрафы, мужчынам суткі. Як праходзяць суды над затрыманымі 8 лістапада

Пачаўся разгляд адміністратыўных спраў над затрыманымі ўдзельнікамі ўчорашніх акцый пратэста.

Фота spring96.org

Фота spring96.org

У панядзелак, 9 лістапада, суды ў Мінску і іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава ў мінулыя выходныя і раней.

Мужчынам пераважна даюць суткі, жанчынам — штрафы. Імёны называе «Вясна» — глядзіце тут.

Нагадаем, восьмага лістапада ў Беларусі працягнуліся затрыманні на мірных акцыях пратэсту: цалкам з 12 гадзін раніцы і да ночы па ўсёй краіне былі затрыманыя больш за 1020 чалавек.