Вельмі шмат людзей. У цэнтры Мінска прайшоў Марш мудрасці, ёсць затрыманне (фота, відэа)
Пенсіянеры выйшлі на чарговую акцыю пратэста. Ад Плошчы Незалежнасці яны плануюць прайсці да Плошчы Якуба Коласа.
У цэнтры сталіцы сабраліся пенсіянеры, каб правесці Марш мудрасці. Гэта традыцыйная акцыя пратэста, якую людзі сталага веку ладзяць па панядзелках.
Крыніца — тэлеграм-канал «Баста».


Фота TUT.BY
Людзі памалу рушылі ўздоўж праспекта Незалежнасці. Да пенсіянераў гэтым разам далучыліся медыкі. Міліцыя папярэджвае, што акцыя не санкцыянавана. Пратэстоўцы скандуюць «Трыбунал!» і «Пайшоў вон!»
Крыніца — «Кулуары Куку».
Крыніца — «Мая краіна Беларусь».
Гляньце, колькі людзей! І гэта нягледзячы на ўчорашнія жорсткія затрыманні.
Таксіст уключыў «Перамен», каб падтрымаць калону людзей.
Крыніца — «Кулуары куку».
А гэта бясстрашная Ніна Багінская.
Крыніца — «Баста».


Фота TUT.BY
Крыніца — «Мая краіна Беларусь».
Тысячы чалавек бяруць удзел у Маршы мудрасці.
Крыніца — «Наша Ніва».

Фота TUT.BY.
Калона дайшла да Кастрычніцкай плошчы.

Фота ТАСС.
Пратэсты здзьмуваюцца? Пенсіянеры так не лічаць.
Крыніца — «Баста».
Стрыт-арт сёння такі.

Фота «Радыё Свабода».

Фота TUT.BY
Пенсіянеры выходзяць на маршы ўжо шосты панядзелак запар. Сёння яны ўжо прайшлі цырк і дайшлі да Плошчы Перамогі.
Людзі дораць кветкі удзельнікам Марша мудрасці.
Крыніца — «Мая краіна Беларусь».
Тым часам супольны марш пенсіянераў і медыкаў падыходзіць да плошчы Якуба Коласа.
Удзельнікаў Марша мудрасці на плошчы Якуба Коласа валанцёры частуюць гарбатай. Пенсіянеры ўсклалаюць кветкі да помнікаў і спяваюць «Муры».
Марш мудрасці завяршыўся. Удзельнікі паклалі плакаты і кветкі, якія пранеслі з сабой па праспекце, да помніка. Праспявалі песні, паволі разыходзяцца.
Моладзь, якая падтрымлівала пенсіянераў, яны папярэдзілі: «Хутчэй сыходзьце з плошчы, пакуль мы тут. А то як разыйдземся, то "гэтыя" тых, хто застаўся, хапаюць».
І, сапраўды, напрыканцы маршу была затрыманая адна студэнтка, паведамляе tut.by.