АНТ не паказаў выпуск КВЗ, у якім каманды жартавалі пра Лукашэнка

Асабліва дасціпным гумарам адзначыліся хлопцы з беларускай каманды «Дзеці Ц'юрынга».

Тэлеканал АНТ не паказаў 7 лістапада «Голосящий КиВиН-2020», хоць ён быў запланаваны ў праграме, паведамляе «Белсат».

Замест гэтага паказалі ажно дзве перадачы з удзелам Максіма Галкіна. Нагадаем, што ў «Голосящем КиВиНе-2020» шмат камандаў жартавалі пра Аляксандра Лукашэнку.