Запрацаваў сайт з агульнай базай затрыманых з 10 па 16 жніўня беларусаў
Неабыякавыя IT-спецыялісты сабралі самую вялікую інтэграваную базу затрыманых і звялі інфармацыю, атрыманую ад валанцёраў Акрэсціна, Жодзіна, з сайта people finder, афіцыйна апублікаванай базы пракуратуры ад 17.08.2020, інфармацыі аб пошуку людзей з TUT.by, а таксама са спісаў, сфармаваных у телеграм-каналах.
На дадзены момант сайт змяшчае інфармацыю аб людзях, якія знаходзіліся ці знаходзяцца ў ІЧУ і ЦІП Акрэсціна, ІЧУ Жодзіна, а таксама ў бальніцах.
Сайт змяшчае звесткі аб статусе затрыманага, а таксама месцы, дзе ён знаходзіцца/знаходзіўся або праходзіць/праходзіў лячэнне. Стваральнікі рэсурсу паведамляюць, што база будзе абнаўляцца. Сёння яна змяшчае інфармацыю аб больш за 5 тысячах затрыманых беларусаў з 10 па 16 жніўня 2020 года. У бліжэйшы час на сайце з'явяцца звесткі аб затрыманых, якія знаходзяцца ў СІЗА №6 у Баранавічах.
Стваральнікі рэсурсу спадзяюцца, што сайт дапаможа беларусам знайсці сваіх родных і блізкіх.
Стваральнікі рэсурсу захоўваюць ананімнасць.
Паводле the_village_me