44 затрыманых на акцыях пратэсту застаюцца пад адміністрацыйным арыштам
Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.
У цяперашні час у месцах утрымання затрыманых тэрытарыяльных АУС рэспублікі застаюцца 44 адміністрацыйна арыштаваных за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, паведамляе прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вольга Чамаданава.
Спісы дадзеных асоб размешчаны на інфармацыйных стэндах або каля ўваходу ў вышэйпаказаныя ўстановы.
У тым ліку, у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама знаходзяцца 6 грамадзян, з якімі праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Інфармацыя аб названых асоб размешчана пры ўваходзе ў будынак цэнтра, паведамляе прэс-служба.
Нагадаем, агулам у Беларусі падчас мірных акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў было затрымана каля 7 тысяч чалавек.