Міліцыя не з народам. МУС заявіла, што далучацца да пратэстоўцаў не будзе
"Ад нас чакаюць пафаснага растання з пасведчаннямі, далучэння да калон пратэстоўцаў, публічнага асуджэння калег і ўлады ў цэлым. Гэтага не будзе!", — гаворыцца ў звароце супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, апублікаваным у тэлеграм-канале #МВД_ОФИЦИАЛЬНО.

У звароце, у прыватнасці, гаворыцца: "Падзяляючы заклапочанасць будучыняй краіны і народа, не асуджаючы імкнення суайчыннікаў да пазітыўных і мірных пераменаў, вымушаныя агучыць сур'ёзную праблему.
У шматлікіх закліках і зваротах адміністратары шэрагу телеграм-каналаў (і, на жаль, асобныя палітычныя фігуры) патрабуюць скласці паўнамоцтвы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія не жадаюць "выступаць супраць свайго народа". Аднак на фоне лозунгаў "міліцыя з народам" гэтыя людзі самі ж прыкладваюць усе намаганні да адваротнага.
Фармуецца памылковая ўстаноўка: быць праваахоўнікам — сорамна і дрэнна. Дэманізуюцца ўсе без выключэння супрацоўнікі міліцыі. Ад нас чакаюць пафаснага растання з пасведчаннямі, далучэння да калон пратэстоўцаў, публічнага асуджэння калег і ўлады ў цэлым. Гэтага не будзе!"
Зварот цалкам можна прачытаць тут.



