Заснавальнікі анлайн-крамы 21vek выйшлі з СІЗА
Заснавальнікам анлайн-крамы 21vek змянілі меру стрымання і выпусцілі з СІЗА, паведамляе партал, прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкім.
У следчым
ізалятары Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў і Сяргей Стаюнічаў
правялі восем месяцаў.
Ператрусы ў
офісе анлайн-крамы 21vek адбыліся 22 чэрвеня 2021 года. У той жа дзень былі
затрыманыя заснавальнікі кампаніі. Таксама ў той дзень сілавікі прыйшлі ў
кампаніі «Юркас» і «Модум».
Праз месяц у эфіры дзяржаўнага тэлебачання паказалі сюжэт, у якім бізнесоўцаў абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў. А напрыканцы ліпеня 2021-га Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сілавікі выкрылі фірмы, якія падтрымлівалі палітычныя перамены ў дзяржаве. У іх ліку ён назваў кампаніі 21vek, «Модум», «Белцяжмаш».