Засуха "забівае" ўраджай
Каля 27 тыс. га збожжавых і зернебабовых культур (па аператыўных дадзеных на 1 ліпеня) пашкоджана ў выніку засухі толькі ў адной Магілёўскай вобласці.
![143409_zasuha.jpg 143409_zasuha.jpg](/img/v1/news/full/143409_zasuha.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах спецыялістаў, такіх складаных засушлівых умоў надвор'я не было апошнія дзесяць гадоў, а можа і больш, паведамляе БЕЛТА.
Запас вільгаці ў глебе вельмі нізкі, што не дазваляе належным чынам развівацца раслінам. Напрыклад, у Клічаўскім раёне пры норме 40 мм у паўмятровым пласце глебы запас вільгаці складае ўсяго 6 мм. Калі не будзе ападкаў, то сітуацыя можа яшчэ больш пагоршыцца.
У шэрагу раёнаў вобласці ўжо пачалі ўборку пашкоджаных гарачым надвор'ем пасеваў на сянаж. прыбрана 6,7 тыс. га. Усяго ў бягучым годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці (без фермерскіх гаспадарак) трэба будзе прыбраць каля 336 тыс. га збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) на зерне.