Затрымалі адміністратара суполкі «Письма солидарности»
Адміністратара фэйсбук-суполкі «Письма солидарности» Сяргея Барысава затрымалі.

8 ліпеня ўвечары ў Мінску затрымалі Сяргея Барысава — адміністратара фэйсбук-суполкі "Письма солидарности", паведамляюць праваабаронцы
Вядома, што ператрус адбываўся ў межах крымінальнай праверкі. Верагодна, паводле артыкула 289 (акт тэрарызму). Аднак затрымалі яго за "непадпарадкаванне" — далі 5 сутак.