Затрымалі музыку Васіля Ярмоленку

Затрыманы 36-гадовы Васіль Ярмоленка, беларускі гітарыст і кантрабасіст, былы артыст беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў, які дзейнічае ў будынку Дзяржфілармоніі, паведамляюць праваабаронцы.

Васіль — гітарыст гуртоў Unia, «Голая Манашка», Мутнаевока.

Праўладныя тэлеграм-каналы паспелі апублікаваць з ім «відэа». У ім Васіль сказаў, нібы ў жніўні 2020 года ўдзельнічаў у некалькіх масавых мерапрыемствах, а таксама стаяў у счэпцы.

Відаць, разам з Васілём таксама затрыманая і яго сяброўка, спецыялісткай па кадрах Святланай Гайко. Яе таксама прымусіла здымацца на відэа. Там Святлана таксама прызнаецца, што яе ў жніўні 2020 года яе сфатаграфавалі на Нямізе з бел-чырвона-белым сцягам.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: