Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні блогераў-тысячнікаў

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра затрыманне блогера Gypsynkov, вядомага вострымі жартамі ў twitter на сацыяльна-палітычныя тэмы ў Беларусі.

photo_2022_01_28_19_28_35.jpg

У яго амаль 11,5 тысяч падпісчыкаў. Падрабязнасці затрымання праваабаронцам пакуль невядомыя.
Таксама паведамляецца пра затрыманне яшчэ некалькі блогераў-тысячнікаў у твітары. Іх прозвішчы высвятляюцца.