Мужчыну затрымалі за каментар у сацсетках, які ён пакінуў у верасні 2021 года. Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманне магло быць звязанае са «справай Зельцэра». У памяшканне ПУАТ прыйшлі сілавікі і паказальна надзелі кайданкі на Івана Яшчанку перад астатнімі асуджанымі. Паведамляецца, што іх сабралі спецыяльна для таго, каб правесці затрыманне. Яшчэ ў некалькіх чалавек забралі тэлефоны.
Як паведамляюць праваабаронцы, у Гомельскай ПУАТ-17 адбываюць пакаранне 15 палітычных зняволеных.
Паводле
reform.by.