Затрымалі супрацоўніка Магілёўскага абласнога музея. Нібыта за рэгістрацыю ў плане «Перамога»
ГУБАЗіК затрымаў загадчыка аддзела культурна-адукацыйнай работы Магілёўскага абласнога музея ім. Масленікава Дзмітрыя Жураўскага, паведамляюць праваабаронцы.
Дома ў мужчыны правялі ператрус. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго падазраюць у тым, што ён у канцы 2021 года зарэгістраваўся ў чат-боце «Плана Перамога».
Нібыта пры гэтым Жураўскі звярнуў увагу, што «гатовы даць схованку ў будынку музея і дапамагчы службовым аўто ў дзень "Х"».