Затрымалі выпускніцу юрфака, якая ў святочнай прамове ўзгадала звольненых выкладчыкаў (абноўлена)
Пра гэта паведаміў у Тэлеграме Антон Матолька.

Скрыншот з відэа прамовы
З'явіліся паведамленні пра затрыманне выпускніцы юрфака БДУ, якая ўчора сказала прамову.
У тэлеграм-каналах напісалі, што да выпускніцы юрфака БДУ, якая ўчора на ўручэнні дыплома выступіла са словамі падзякі да звольненых выкладчыкаў і юрыстаў, прыйшлі ў інтэрнат, правялі ператрус і затрымалі.
Але па апошняй інфармацыі, гэта не так. Law Verum звязалася з дзяўчынай і пераканалася, што з ёй усё ў парадку.