Затрыманая Злата Януковіч — дзяўчына з культавага фота з пратэстаў 2020 года

Студэнтку 3-га курса хімфака БДУ Злату Януковіч затрымалі за фотаздымак, зроблены 10-га жніўня 2020-га года ў Мінску, паведамляе «Свабода».

Злата Януковіч у счэпцы на Замчышчы ў Мінску, 10 жніўня 2020 года

Злата Януковіч у счэпцы на Замчышчы ў Мінску, 10 жніўня 2020 года


За фота ў «счэпцы» студэнтку абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляюць праваабаронцы цэнтра «Вясна».
Злата — студэнтка 3 курса хімфака БДУ. Згодна з тым, што кажуць аднагрупнікі, яе забралі з пары. Родныя пакуль адмаўляюцца ісці на кантакт з журналістамі.
У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з ёю. Пакуль невядома, у якім статусе знаходзіцца Злата Януковіч.