Затрыманы Канстанцін Высочын — крэатыўны дырэктар архітэктурнага бюро
У Мінску затрыманы крэатыўны дырэктар архітэктурнага бюро Канстанцін Высочын.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне мінчука Канстанціна Высочына з-за таго, што ён «вырашыў у сацсетках хайпануць па тэме ўкраінскіх падзей».
Пасля даследвання тэлефона мужчыны сілавікі распачалі крымінальную справу па арт. 342 — нібыта Высочын удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух.