
Затрыманых супрацоўнікаў БелаПАН перавялі ў СІЗА на Валадарскага
- Грамадства
- 29-08-2021
Дырэктарку і галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску.

Леўшына і Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня. Абвінавачанне абоім павінны выставіць на працягу 20 сутак. Таксама 18 жніўня была затрыманая бухгалтарка БелаПАН Кацярына Боева. Раніцай 28 жніўня яе выпусцілі на волю пад абавязальніцтва пра яўку. Праваабаронцы прызналі ўсіх траіх палітвязнямі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: