Затрыманыя гродзенскія журналісты Інэса Тодрык-Пісальнік і Анджэй Пісальнік
Сёння ў гродзенскіх журналістаў Інэсы Тодрык-Пісальнік і Анджэя Пісальніка прайшоў агляд кватэры. Пасля гэтага іх перавезлі з Гродна ў Мінск.
У якім яны прававым статусе — пакуль невядома, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Учора, 13 красавіка, Анджэй Пісальнік быў у пракуратуры, дзе яго папярэдзілі аб недапушчэнні выказванняў, якія могуць супярэчыць патрабаванням заканадаўства Беларусі аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму.
Анджэй Пісальнік з’яўляецца кіраўніком Федэрацыі польскіх медыя на Усходзе. Інэса Тодрык-Пісальнік — галоўная рэдактарка газеты СПБ «Głos z-nad Niemna». Анджэй — галоўны рэдактар інтэрнэт-партала незарэгістраванага ў Беларусі Саюзу палякаў znadniemna.pl.
У сям’і выхоўваецца непаўналетні сын.