Затрыманыя журналісты Аляксандр Лычаўка і Сняжана Інанец
Сілавікі затрымалі журналіста Аляксандра Лычаўку і ягоную жонку Сняжану Інанец. Пра гэта распавёў «М*дыязоне» сябар сям'і.

З раніцы абодва журналісты перасталі выходзіць на сувязь, але падрабязнасці затрымання пакуль не вядомыя. Дзе цяпер знаходзяцца Аляксандр Лычаўка і Сняжана Інанец, невядома.
Аляксандр Лычаўка — мінскі журналіст і краязнаўца. Сняжана Інанец піша для партала Onliner.
Цяпер у зняволенні знаходзяцца больш за трыццаць беларускіх журналістаў